Лекцыя Георгія Бізюка “Маленькія відэа пра вялікія канцэрты”

10.03.2019 08:00 - 17:00 Кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) ад 10 рублёў

31.03 – лекцыя Георгія Бізюка: Маленькія відэа пра вялікія канцэрты.
Георгій Бізюк – дырэктар KROK FILMS.

На рахунку KROK FILMS відэа для NOIZE MC, Ленинград, NIZKIZ, ДАЙ ДАРОГА. ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА, :B:N:.

Удзельнічаць: bezkassira.by.
Першыя 5 месцаў: усяго 10 BYN.

Мы жывем у насычаны і ўнікальны час, калі добрая ідэя можа стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам.

«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.

«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:
— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль;
— пра таямніцы акторскай працы;
— як паставіць спектакль і зняць кіно;
— як выдаць уласную кнігу;
— як добра паводзіць сябе на сцэне,
— як здымаць якасныя кліпы;
— як правільна асвятляць арт івэнты.

Усе лекцыі напоўнены энерджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час – гэта вельмі важна.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што вам найбольш цікава.

Што мы робім?
— Разумеем, умеем і робім арт-падзеі
Разуменне ўнутранай кан’юнктуры індустрый: забаўляльнай, клубнай, музычнай, fashion;
— Вучым, як арганізаваць арт-падзею з любога этапу;
— Дапаможам вам у арганізацыі вашых імпрэзаў;

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.

Кім ты станеш?
— Прафесійным арганізатарам канцэртаў, арт-імпрэзаў, фестываляў і вечарынак;
— Атрымаеш неабходныя кейсы;
— Навучышся рэалізоўваць і прасоўваць свае праекты любога ўзроўня


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Купалле ў Свяцку

12.07.2025 (18:00 - 21:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ