Лекцыя “Месца публічнай прасторы ў развіцці горада”

12.08.2017 16:00 - 16:00 Вулічная прастора (вул. Маякоўскага 46-1) Бясплатнае

АРР “Дзедзіч” намагаецца зрабіць са двара на вул. Маякоўскага 46-1 паўнавартасную вулічную публічную прастору. Вы можаце заўсёды далучыцца да праекта праз гэту форму https://goo.gl/forms/gdbcwHQlxxgGhglm1

У межах праекта ладзяцца працоўныя сустрэчы, дзе ўдзельнікі фармуюць канцэпцыю будучай прасторы. У суботу, сумесна з Менскай урбаністычнай платформай, адбудзецца другая адкрытая сустрэча, на якую прыедзе ўрбаніст Дзмітрый Бібікаў каб падзяліцца сваімі ведамі.

Размова будзе весціся аб маштабных чалавеку і малой супольнасці прасторах, а таксама пра месца грамадскай прасторы ў развіцці горада. Вы пачуеце адказы на наступныя пытанні:

  • Што такое грамадская прастора?
  • Якія функцыі яна выконвае і навошта з’явіліся.
  • Якімі могуць быць публічныя прасторы?
  • Чаму не кожная грамадская прастора павінна быць вуліцай Савецкай і як зрабіць менш, ды лепш?

Што: Лекцыя “Месца публічнай прасторы ў развіцці горада”.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1

Хто: Дзмітрый Бібікаў, урбаніст, архітэктар і адзін з заснавальнікаў Менскай урбаністычнай платформы.

Калі: 12 жніўня (субота) ў 16:00.

Уваход вольны!

https://vk.com/event151377644


Вам можа быць цікава

Паказ фільма "Чыстае мастацтва" ў Празе

05.11.2025 17:45 - 05.12.2025 18:45 Kino Atlas (Ke Štvanici 371/4)

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ