Лекцыя “Нашто мне гэты К’еркегор, ці Філасофія – гэта карысна”

15.03.2018 19:00 - 19:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а) 15 BYN

Лекцыя Нашто мне гэты К’еркегор, ці Філасофія – гэта карысна”
у Клубе інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў»

15.03.2018 г. (чц) / 19:00

Аказваецца, што:
– Шапенгаўэр у курсе, чаму ў вас не ўсё гладка ў асабістым жыцці,
– а Эпікур — як вам не сумаваць па грошах,
– ды і ў Жан-Поля Сартра ёсць для вас добрыя навіны,
– «рэч у сабе» — гэта значна прасцей, чым вы думалі,
– Леві-Строс і Леві Страус — гэта два розныя чалавекі,
– а У-вэй — зусім не чалавек.

Філасофія – не мудрагельства і не нудота.

І толькі сусветны загавор выкладчыкаў філасофіі вінаваты ў тым, што яна здаецца нецікавай!

Стары Кант абамлеў бы, даведаўшыся, як нудна вам пра яго апавядалі ва ўніверсітэце.

Затое зараз усяго за вечар вы:
– даведаецеся, навошта Мішэль Фуко аддаваўся распусце ў лазнях Сан-Францыска,
– строга матэматычна дакажыце, што Бог ёсць,
– а потым высветліце, ці памёр ён і чаму Ніцшэ сказаў, што так,
– праверыце, ці правільна вы разумееце, што такое сапраўдная мацярынская любоў,
– дапаможаце Тэяру дэ Шардэну памірыць папу рымскага з Дарвінам,
– разбярэцеся, чаму паслядоўнік філосафа-яўрэя сімпатызаваў Гітлеру
– і чым касмалогія адрозніваецца ад касмагоніі,
– усвядоміце, як Платон прыдумаў аб’ектна-арыентаванае праграміраванне
– і што вам трэба паспець расказаць пра філасофію вашым дзецям, каб яны выраслі адукаванымі людзьмі, а не проста людзьмі з дыпломамі,
– адчуеце па Фрэйду зайздрасць да пеніса ці страх кастрацыі
– і за дзве гадзіны навучыцеся падтрымліваць інтэлектуальную размову.

збор госцей з 18.30, пачатак лекцыi а 19.00

па адрасе: г. Мiнск, вул. Герцэна, 2а, Галерэя ДК.

Лектар – Вiктар Смусiн

Цана – 15 BYN (дарослыя), 10 BYN (студэнты, пенсiянеры).

 


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

BASSOTA і SPIEVY ў Варшаве

16.05.2025 23:00 - 17.05.2025 05:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ