Лекцыя “Спадчына БНР , якой мы карыстаемся сёння”

22.02.2018 19:00 - 19:00 «Арт Сядзіба» (пр. Машэрава, 18) Бясплатнае

«Арт Сядзіба» распачынае шэраг лекцыяў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Першая лекцыя адбудзецца ў чацьвер 22 лютага ў памяшканні «Арт Сядзібы» (Машэрава, 18). Пачатак а 19:00.

Распачне цыкл лекцыяў да 100-годдзя БНР гісторык Андрусь Унучак. Тэма лекцыі: «Спадчына БНР , якой мы карыстаемся сёння».

Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў 1918-м годзе, не знікла бясследна, а пакінула нам сваю спадчыну, якая актуальная і на сёння:
— Мінск як сталіца Беларусі;
— беларускія прадстаўніцтвы (амбасады, кансуляты) за мяжой;
— Педагагічны Інстытут (Універсітэт);
— акрэсленыя межы Беларусі;
Усё гэта ўпершыню ў найноўшай беларускай гісторыі было створана ці замацавана ў дакумантах БНР.

Лекцыі бясплатныя, але абавязкова патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber)
#БНР100


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

«Свята хлеба» ў «Суле»

20.08.2026 (18:30 - 20:30) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ