Лекцыя Святланы Бень пра «Школу для дурняў» Сашы Сакалова

11.12.2017 19:00 - 21:00 Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) 6

Дзіўны свет кнігі «Школа для дурняў» аднаго з самых непублічных расійскіх пісьменнікаў Сашы Сакалова раскрые музыка, рэжысёрка Святлана Бень:

«Калі часам словам можна разбіць акно, то словамі, якія жывуць у кнізе «Школа для дурняў, можна ўставіць шкло назад. Але можна гэтымі словамі проста дыхаць. Таму ўся гэтая кніга напоўненая ветрам, скразнякамі, пахамі і паветрам, настолькі насычаным кіслародам, што галава кружыцца ад першага да самай апошняга радка».

Лекцыя адбудзецца 11 снежня ў 19:00 у прасторы Space – вул. Кастрычніцкая, 16А (уваход праз двор каля дому Кастрычніцкая, 10Б, міма студэнцкіх інтэрнатаў).

Квіток каштуе 6 рублёў, набыць яго можна тут: http://bezkassira.by/admetnyj_ltaraturnyj_lekcy_20-3146/

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта апошняя з васьмі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС. Кнігу Сашы Сакалова “Школа для дурняў”, як і шмат якія іншыя, можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — http://bookmate.com/mts_by.

За навінамі праекта сачыце ў суполцы: https://www.facebook.com/booksterby/

Інфо па тэлефоне +375291060454


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ