Лекцыя Таццяны Шчытцовай “Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця”

21.12.2016 18:30 - 18:30 Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Cацыягуманітарныя (у тым ліку філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё сканцэнтраваны на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё – перш за ўсё, у той частцы, дзе аб’ектам магчымых інтэрвенцый і трансфармацый выступае сам чалавек, – пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць». Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для нашага маральнага самаразумення. Так што ж важнага пра нас саміх могуць расказаць нам біятэхналогіі?

 Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” у межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на публічную прамову філосафа, прафесара Дэпартамента сацыяльных  і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай. Лекцыя “Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця” адбудзецца 21 снежня а 18.30 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Анонсы і відэазапісы ўсіх публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце: www.fly-uni.org


Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ