• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Лекцыя Віктара Марціновіча пра «Узроўні жыцця» Джуліяна Барнса

Пачатак: 20.11 (19:00)
Канец: 20.11 (21:00)
Space
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А)
Кошт: 6
Google

 

Пра аднаго з самых яркіх аўтараў сучаснай Брытаніі  – Джуліяна Барнса, а таксама пра смерць, каханне, аўтабіяграфічны складнік у прозе і прыгожую жанчыну Пэт Кавана на сваёй лекцыі раскажа пісьменнік Віктар Марціновіч:

«Упершыню я пачуў імя Джуліяна Барнса, калі працаваў мастаком на вайсковай кафедры. Я ведаў, як маляваць, вайсковая кафедра мела шмат агітацыйных плакатаў, якія мусілі быць намаляванымі. Таму будучаму лейтэнанту запаса выбачылі фрызуру пад Ніка Кейва і тое, што замест вывучэння ТТХ БРДМ я бавіў час у замкнёным пакоі з Бобам Грэбеншчыковым у плееры.

Гэта быў той этап існавання Барыса Барысыча, калі ён хваліў Б. Дылана, Б. Іна і раман “Гісторыя свету ў 10 з паловай главах” Джуліяна Барнса ў кожным сваім інтэрв’ю. Таму мне не заставалася нічога іншага, як знайсці гэтую рэдкую кніжачку. Ужо тады я адзначыў асляпляльны лаканізм нарацыі, манеру пісаць, у якой значнымі робяццца нават паўзы паміж кропкамі. З тае пары прайшло шмат часу, я перастаў спрабаваць стаць мастаком і нечакана стаў пісьменнікам, Боб Грэбеншчыкоў перастаў спрабаваць быць музыкам і стаў мудрацом, а Барнс выдаў “Узроўні жыцця”. Кніжку, пра адметнасць якой гэтай вясной ў прадымленай цюрыхскай кухні мне распавёў адзін еўрапейскі левы інтэлектуал, уплыў якога на мяне сёння супастаўляльны з колішнім уплывам Грэбеншчыкова на ўсіх нас, маладых і дундукаватых дзетак 90-х».

Лекцыя адбудзецца 20 лістапада ў 19:00 у прасторы Space – вул. Кастрычніцкая, 16А (уваход праз двор каля дому Кастрычніцкая, 10Б, міма студэнцкіх інтэрнатаў).

Квіток каштуе 6 рублёў, набыць яго можна тут: http://bezkassira.by/admetnyj_ltaraturnyj_lekcy_20-3146/

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта пятая з васьмі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС. Кнігу Джуліяна Барнса “Узроўні жыцця”, як і шмат якія іншыя, можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — http://bookmate.com/mts_by.

За навінамі праекта сачыце ў суполцы: https://www.facebook.com/booksterby/

Інфо па тэлефоне +375291060454


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип