Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 11:00 - 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11) Бясплатнае
26 красавіка Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку ладзіць новыя майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны».

Сустрэча будзе прысвечана падляшскім вясновым песням, што выконваюцца ў велікодны перыяд: канапелькам і валачобным песням.

Пазнаёміцеся з абрадам «валокання», калісьці распаўсюджаным на тэрыторыі Беласточчыны, а таксама паспрабуеце свае сілы ў традыцыйных падляшскіх тэхніках спеву.

Усе песні, што будуць развучвацца падчас майстар-класаў, паходзяць з архіву, створанага Сцяпанам Копам.

Вядоўца — Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў.

Для ўдзелу не патрэбная музычная адукацыя.

Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Алесь Бяляцкі ў Гданьску

03.06.2026 (18:00 - 20:00) ECS (Plac Solidarności, 1 (1 паверх))

Спектакль «Галасы Адысеі» ў Варшаве

06.06.2026 19:00 - 07.06.2026 21:00 Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

«Сарматы» ў Мінску

07.06.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ