Цэнтр прававой інфармацыі Lawtrend и
праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы»
Запрашаем на публічную лекцыю Крыстыяна Крыстэнсэна
«WikiLeaks і Anonymous: крытычная журналістыка замест тэхнацэнтрызму?»
20 сакавіка (пятніца)
18:30
ЦЭХ
(вул. Кастрычніцкая, 16 (над барам «Хуліган»))
Асноўны тэзіс лекцыі заключаецца ў тым, што тыповая журналістыка такіх краін, як Швецыя, ЗША і Вялікабрытанія, у цэлым не змагла справіцца з даследаваннем і аналізам дзейнасці ўладных структур, што стварыла вакуум, запоўнены часткова з’яўленнем WikiLeaks і Anonymous. Тыповым прыкладам такой няздольнасці да крытычнага аналізу можа служыць рэакцыя некаторых амерыканскіх журналістаў на іх калегу Глэна Грынўалда (Glenn Greenwald) і яго крыніцу Эдўарда Сноўдэна пасля раскрыцця імі дэталяў сістэмы глабальнага сачэння амерыканскага ўрада. У сваю чаргу шведскія медыя практычна не адрэагавалі на той факт, што шведскі ўрад, разам з урадам Вялікабрытаніі, наклаў вета на перамовы паміж ЕС і ЗША пра сітуацыю вакол АНБ (NSA, Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША).
Пры абмеркаванні дзейнасці такіх груп, як WikiLeaks і Anonymous, звычайна акцэнт робяць на прымененых імі тэхналогіях, а не на сацыяльна-палітычных і культурных матывах іх дзейнасці. Гэты «тэхнацэнтрызм» адцягвае нас ад пытанняў пра стан сучаснай журналістыкі і «тлумачыць» усё як тэхнагенны феномен: іншымі словамі, нам кажуць, што гэтыя групы з’явіліся таму, што з’явіліся адпаведныя тэхналогіі. Філосаф Мішэль Фуко, аднак, прапаноўваў нам крытычна ставіцца да ўнутранай будовы структур, якія толькі на першы погляд падаюцца «нейтральнымі і незалежнымі».
Сучасная журналістыка не спраўляецца з цэлым шэрагам задач, і таму ў гульню ўступілі WikiLeaks і Anonymous.
Пра лектара:
Крыстыян Крыстэнсэн (Christian Christensen) – прафесар журналістыкі ў Стакгольмскім універсітэце. Яго даследаванні канцэнтруюцца на пытаннях узаемаадносін медыя і ўладаў (як палітычных уладаў, так і эканамічных ці ваенных). Ён даследаваў навінавы журналізм у Швецыі, ЗША, Вялікабрытаніі і Турцыі, вывучаў працу сацыяльных сетак у ваенны час, узаемаадносіны паміж урадавымі структурамі і актывістамі. Рэдактар кнігі «WikiLeaks: ад поп-культуры да палітэканоміі» (“WikiLeaks: From Popular Culture to Political Economy”, 2014).
Мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую.
Уваход вольны!
Мерапрыемства ў Facebook