• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Лекцыя «Еўрапейскі музей сучаснага мастацтва: вобраз, дзеянне, грамадства»

Пачатак: 05.11 (18:30)
Канец: 05.11 (21:00)
Крэатыўная прастора "ЦЭХ"
(Мінск, пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі)
Google

Праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» 

5 лістапада (серада)

18:30

ЦЭХ
(пр. Незалежнасці, 58, к. 6)

Запрашаем на публічную лекцыю
Андэрса Крэйгера

«Еўрапейскі музей сучаснага мастацтва: вобраз, дзеянне, грамадства»

Музей сучаснага мастацтва Антвэрпэна (MuHKA) – добры прыклад музеяў такога кшталту. Ён быў заснаваны ў 1987 г. як працяг працы Міжнароднага культурнага цэнтра Антвэрпэна, ICC (1970-1982), створанага фламандскім урадам. Гэты цэнтр быў адным з заснавальнікаў Еўрапейскай канфедэрацыі музеяў «L’Internationale» і шырока вядомы сваімі амбіцыйнымі выставамі і калекцыяй твораў мастацтва, якія адносяцца да перыяду з сярэдзіны 1960-х.

Калекцыя MuHKA складаецца з 5 тысяч работ, створаных у розных тэхніках, але музей таксама мае доступ да больш чым 50 тысяч работ іншых чальцоў канфедэрацыі «L’Internationale»: MACBA ў Барселоне, Moderna Galerija ў Любляне, Reina Sofia ў Мадрыдзе, SALT у Стамбуле і Анкары, Van Abbemusem у Эйндховэне. Хоць у фокусе калекцыі MuHKA – фламандскія мастакі, яна з самага пачатку звярталася да міжнароднага досведу.

У 1977 годзе, калі святкавалася 400-годдзе з дня нараджэння Рубенса, ICC запрасіў маладога амерыканскага мастака Гордана Мата-Кларка (Gordon Matta-Clark) для стварэння архітэктурнай інтэрвенцыі ў закінутым офісным будынку. У калекцыі MuHKA цяпер толькі невялікі фрагмент таго «Барочнага офіса» (Office Baroque). Гэта праца павінна была стаць асновай музея сучаснага мастацтва і пастаяннай інсталяцыяй, пасля таго як Гордан Мата-Кларк памёр у 1978 г. Аднак уласнікі будынка аддалі яго пад знос. Інтэрвенцыя Мата-Кларка ў гарадскі ландшафт спалучала элементы актывізму і выяўленчасці, абстракцыю і маніпуляцыі з прасторай. Яна грунтавалася на трох прынцыпах, на якіх будуецца цяпер уся калекцыя MuHKA, – вобраз, дзеянне і грамадства.

У MuHKA надаюць увагу мастацтву краін былога СССР. Адной з апошніх  была выстава «Трымацца вачыма» масквічкі Вольгі Чарнышовай. У калекцыі ёсць працы такіх яркіх рускамоўных мастакоў, як Вячаслаў Ахунаў, Сяргей Браткоў, Ілля і Эмілія Кабаковы, Рустам Халфін, Уладзімір Мамышаў-Манро, Альмагуль Мельнібаева, Андрэй Манастырскі і Анатоль Асмалоўскі.

Лекцыя пабудаваная вакол прэзентацыі «The Collection as a Character» – вялікай выставы калекцыі MuHKA летам 2013 г.

 

Пра лектара:

Андэрс Крэйгер (нарадзіўся ў 1965 г. у Швецыі) – з 2010 г. куратар MuHKA ў Антвэрпэне, Бельгія, з 2012 г. – адзін з рэдактараў лонданскага мастацкага часопіса «Afterall». Быў дырэктарам мастацкай акадэміі Мальмё, куратарам «Lunds konsthall» на поўдні Швецыі, чальцом каманды праграмы «European Kunsthalle» ў Кёльне.

Арганізоўваў выставы па ўсёй Еўропе як незалежны куратар, апублікаваў мноства артыкулаў у мастацкіх часопісах і каталогах, выпусціў некалькі кніг у якасці рэдактара. У 1990-я быў ​​дырэктарам скандынаўскага інстытута сучаснага мастацтва ў Хельсінкі (NIFCA) і дырэктарам – заснавальнікам інфармацыйнага офіса Рады міністраў паўночных краін у Вільні.

Мова лекцыі: руская

Уваход вольны!

Як трапіць у ЦЭХ:

1003397_144932315716778_561457047_n


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип