• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Брэст

Лекцыйны міні-фестываль пра сярэднявечнае Берасце

Пачатак: 18.08 (16:00)
Канец: 18.08 (19:10)
Дворык “Дзедзіча”
Google

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” працягвае радаваць гараджан афлайн-мерапрыемствамі. Гэтым разам берасцейцаў чакае лекцыйны міні-фестываль.

18 жніўня ў адноўленым дворыку “Дзедзіча” з 16:00 да 19:10 адбудзецца гістарычны нон-стоп марафон ад даследчыкаў старажытнага Берасця. Лекторый “#999” прысвечаны гадавіне набыцця горадам Магдэбурскага права 15 жніўня 1390г. Мерапрыемства будзе складацца з 4 лекцый і дыскусіі.

Уваход бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Можна праслухаць усіх спікераў ці абраць найбольш цікавыя для сябе выступы.

Праграма лекторыя:

  • 16:00-16:30 – лекцыя “Тапанімія старажытнага Берасця”. Спікер: гісторык Антось Дацкевіч;
  • 16:40 – 17:10 – лекцыя “Прутамі, локцямі і стапамі змяніла Берасьце права магдэбурскае”. Спікер: доктар мастацтвазнаўства і архітэктар Ірына Лаўроўская;
  • 17:20-17:50 – лекцыя “Сярэднявечная фартыфікацыя”. Спікер: краязнаўца і рэканструктар Андрэй Варабей, кiраўнiк мясцовага дабрачыннага фонда “Фартыфiкацыя Брэста”;
  • 18:00-18:30 – лекцыя “Знаходкі старога Берасця”. Спікер: краязнаўца і калекцыянер Іван Чайчыц;
  • 18:40-19:10 – дыскусія “Фарматы рэпрэзентацыі берасцейскай гісторыі”. Мадэратар: культурны мэнэджэр Наталля Зданевіч, “Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці”.

Лекторый “#999” мае на мэце актуалізацыю сярэднявечнай гісторыі Берасця. Па словах дырэктара АРР “Дзедзіч” Дзмітрыя Шыманскага лекторый папярэднічае грамадскай дыскусіі па формах і тэматыцы гарадскіх святаў:

– Мы вядзем перамовы з арганізатарамі знаных вулічных імпрэз, фестываляў з Беларусі, Украіны і Польшчы. Хочам запрасіць іх у Берасце, каб напярэдадні 1000-годдзя горада прынесці новыя ідэі, наладзіць публічную дыскусію па сучасных формах правядзення вулічных святаў. У бліжэйшыя месяцы мы запросім берасцейцаў на цэлы цыкл сустрэч з мэтай вывучэння новых падыходаў да арганізацыі культурных імпрэз, пошуку і абмеркавання прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, вартых асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Берасця.

Увага, валанцёры! Для бездакорнай арганізацыі мерапрыемства, арганізатарам патрэбна валанцёрская дапамога па:

  • уладкаванні прасторы да і пасля мерапрыемства;
  • суправаджэнні лектараў;
  • арганізацыі актыўнасцяў.

Калі вас зацікавіў новы вопыт, а з жаданнем дапамагчы развіццю беларускай культуры вы не развітваецеся 24/7, тады патрэбна ўсяго толькі перайсці па спасылцы і запоўніць анкету.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип