Лекцыя Змітра Юркевіча "Тэкля Урублеўская: дзісненская паэтка" ў Мінску

11.11.2025 19:00 - 20:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў

У аўторак, 11 лістапада, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю "Тэкля Урублеўская: дзісненская паэтка".


Тэкля Урублеўская займае пачэснае месца ў ліку пачынальніц жаночай беларускай літаратуры.

Народжаная яшчэ ў Вялікім княстве Літоўскім, пісьменніца пакінула немалую спадчыну верашаў і трагедый. Рыхтавала да друку і пераклады замежных твораў.

Але біяграфія аўтаркі і сёння амаль невядомая. Палова жыцця гераіні прайшла на Слонімшчыне ў бацькавым маёнтку Бужымаў. Мела яна і сувязь з Дзісненшчынай, аб чым сведчыць яе ліставанне.

Як сведчыў паэт Антон Адынец, Тэкля Урублеўская была заможнай, мела вялікі маёнтак і займалася дабрачыннасцю.

У 1817 годзе паэтка выпусціла два выданні, якія ўключалі дзве трагедыі на сюжэты са старажытнай гісторыі і 14 вершаў. Рэцэнзентамі адзначаўся бясспрэчны талент Урублеўскай.

Пра творчыя і асабістыя перыпетыі лёсу паэткі даведаецеся з лекцыі.

Квіткі - 8 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

СамШазам у Варшаве

11.03.2026 19:00 - 12.03.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

12.03.2026 (18:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ