Летні фэст “Прышчэпка” ў Маладзечне!

25.08.2018 12:00 - 21:00 Краязнаўчы музей у Маладзечне (вул. Партызанская, 3) Уваход вольны

25 жніўня з 12.00 да 21.00 у дворыку Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне (вул. Партызанская, 3) адбудзецца летні фэст “Прышчэпка”

У апошнюю суботу лета ўнутраны дворык Мінскага абласнога краязнаўчага музея ператворыцца ў пляцоўку для адпачынку, камунікацыі, творчасці і адкрытага дыялогу на тэму таго, як зрабіць наш горад яшчэ лепш!

Фэст атрымаў такую ​​назву невыпадкова. Для маладзечанцаў слова “прышчэпка” азначае не толькі прадмет, але з’яўляецца яшчэ і ўнікальным гарадскім сімвалам, які азначае «месца сустрэчы» – ля помніка ў гарадскім парку. Часта можна пачуць у размове маладзечанцаў: “Сустрэнемся дзе?” – “Ля прышчэпкі”.

Фэст пройдзе пад слоганам «Чапляйся да нас!», што азначае: далучайся да актыўных, неабыякавых і ініцыятыўных людзей нашага горада. Іншымі словамі, стань адным з нас! Што важна: фэст робяць жыхары нашага горада. Яны, як прышчэпкі на адной вяровачцы, аб’яднаныя агульнай справай.

У праграме мерапрыемства:

  • добрая музыка
  • майстар-класы для дарослых і дзяцей
  • дыскусійная пляцоўка
  • фудкорт
  • маркет
  • зона настольных гульняў
  • дзіцячая зона з аніматарамі
  • зона абмену
  • кулінарнае шоу і многае іншае!

Падрабязнасці праграмы мерапрыемства можна будзе знайсці тут.

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Арганізатары: Адукацыйны цэнтр “Адкрытая прастора” сумесна з Мінскім абласным краязнаўчым музеем, Дзіцячым цэнтрам ранняга развіцця “Планета грамацеяў”, Дзіцячым цэнтрам развіцця “MamaRada”, грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” , ТАА “Редбар”, Клубам настольных гульняў “Імперыя” і іншымі арганізацыямі, а таксама актыўнымі і неабыякавымі жыхарамі нашага горада. Ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства выступілі культурны менеджэр Ганна Холад і сузаснавальнік Адукацыйнага цэнтра «Адкрытая прастора» Валянціна Сідоркіна.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ