Летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”

09.06.2017 12:00 - 17:00 в. Гудзевічы (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) Уваход вольны

З 9 па 11 чэрвеня ў в. Гудзевічы (Мастоўскі р-н) будзе ладзіцца летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

Зьявілася ідэя у межах школы зладзіць майстар-клас па танцах, а таксама вечарыну разам з гуртом з Мастоўскага р-на, які танцуе вядомую ў вузкіх колах Котчынскую кадрылю, унесеную ў спіс НКС. Папярэдні план такі: удзень 10 чэрвеня (субота) развучваем кадрылю, а ўвечары танцуем яе і іншыя танцы разам з мясцовымі танцорамі і музыкамі.

Удзел – БЯСПЛАТНЫ.
Даезд да месца самастойны. Для тых, хто плануе дабірацца грамадскім транспартам, найбольш зручныя з магчымых варыянтаў:
– зь Менску (выезд а 6:12 цягніком да Баранавіч – перасадка на дызель да Ваўкавыска – аўтобус да м. Лунна)
– з Гародні (аўтобус Гародня-Ваўкавыск аб 11:00 да м. Лунна)
з Лунна можа быць арганізаваны даезд да Гудзевіч (12 км).

На месцы будзе магчымасьць начоўкі.

Больш інфармацыі неўзабаве.

Падзея ў Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ