Lыскусія “Як захаваць гістарычнае гарадское асяроддзе”

22.11.2018 18:00 - 18:00 УК "Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага" (бульвар Касманаўтаў, 48) Бясплатнае

22 лістапада (чацвер) у рамках цыклу сустрэч “Мадэрнісцкі шпацыр” пройдзе дыскусія аб магчымасцях захавання архітэктурнай спадчыны. Арганізатар мерапрыемства – валанцёрскі праект “Брэсцкі канструктывізм”.

У чацвер мы будзем абмяркоўваць магчымасці захавання і аховы гістарычных аб’ектаў: разбяром заканадаўства ў гэтай сферы і раскажам як берасцеец без архітэктурнай або юрыдычнай адукацыі можа паўплываць на захаванне гістарычнага асяроддзя. Разам мы разгледзім 3 алгарытмы простых дзеянняў, якія дапамогуць захаваць гістарычныя, у тым ліку, і мадэрнісцкія будынкі.

Дыскусію будзе весці Андрэй Далгоўскі – архітэктар, аўтар кнігі “Brześć nad Bugiem. Podróż w czasie 1919-1939”. Уваход на мерапрыемства вольны.

Што: дыскусія “Як захаваць гістарычнае гарадское асяроддзе”.
Дзе: аддзел літаратуры па мастацтву (3 паверх), УК “Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага”.
Калі: 22 лістапада (чацвер) у 18:00.
Хто: архітэктар Андрэй Далгоўскі, аўтар кнігі “Brześć nad Bugiem. Podróż w czasie 1919-1939”.


Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Паказ фільма «Мне трэба тваіх поціскаў» у Беластоку

17.05.2026 (15:00 - 17:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова ў Вільні ⠀

22.05.2026 (18:30 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ