«Людзі на балоце» і Pomidor/off у «Жывым Тузіне»

17.10.2012 19:00 - 21:00 Loft cafe (вул.П.Броўкі, 22) 50 000 руб, 60 000 руб

17 кастрычніка ў межах праекту «Жывы Тузін» гарадзенскі гурт «Людзі на балоце» прадставіць свой аднайменны альбом пры падтрымцы дзейных рок-каралей гурта Pomidor/off. Абедзьве каманды сыграюць фактычна паўнавартасныя канцэрты, аб’яднаныя ў адзін.

У межах акцыі, што праводзіць партал Tuzin.fm і кампанія «Будзьма беларусамі» адбудзецца ня толькі прэзэнтацыя альбому «Людзі на балоце», але і ўласна менская прэзэнтацыя гэтага праекту. Пад такой назвай гарадзенскія музыкі, вядомыя з шэрагу іншых гуртоў, у беларускай сталіцы яшчэ не выступалі. «Гэта будзе вельмі адказны выступ для нас. За час свайго існаваньня мы займелі, як шчырых сяброў, так і заўзятых ворагаў. Значыць ідзем у слушным кірунку, бо абыякавым нікога не пакідаем. Шчыра запрашаем, як сяброў, так і ворагаў на наш выступ», — кажа заснавальнік праекту Алесь Дзянісаў. Ён зьбіраецца выканаць ня толькі песьні, што ўвайшлі ў дэбютны дыск, але і пакажа новыя кампазіцыі, якія стануць асновай ужо для наступнага альбому. У адрозьненьні ад дэбютніка наступная праца будзе хутчэй не гераічна-патрыятычнай скіраванасьці, а больш лірычнай. Новыя кампазыцыі музыкі стварылі на вершы заходнебеларускіх паэтаў. На канцэрце можна будзе таксама набыць першы дыск «Людзей на балоце» па сымбалічным кошце.

«Людзей на балоце» падтрымалі дзейныя рок-каралі Беларусі — гурт Pomidor/off, якія зьбіраюцца сыграць праграму з сваіх найлепшых гітоў з альбомаў «Сьвята пакрадзенае» і «Патас/Попс/Прапаганда», а таксама паказаць колькі яшчэ незапісаных рэчаў.

Весьці канцэрты «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» —кампаніі «Будзьма беларусамі!».

 

17 кастрычніка (серада), 19.00. Loft cafe (вул.П.Броўкі, 22).

Гурт «Людзі на балоце» з прэзэнтацыяй дэбютнага альбому ў межах праекту «Жывы Тузін».

Спэцыяльны госьць гурт Pomidor/off.

Кошт квітка — 50 000 руб, 60 000 руб (столік).

 

Квіткі будуць прадавацца непасрэдна перад пачаткам канцэрту!

Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38 000 10.

Іншыя пытаньні: + 375 29 6872093.


Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 18:00 - 26.06.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Дрэздэне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Venue, The Miners Coffee Altstadt (Annenstraße 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ