Лютневая музыка Вялікага Княства

26.02.2016 19:00 - 20:00 Дом-музей Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная, 33а) 60 000

Вечар камернай музыкі з гуртом Стары Ольса, дзе прагучаць творы вядомых кампазітараў-лютністаў 16-17 стст. Лютня – струнны шчыпковы інструмент, вядомы на Беларусі з 15 ст. і найбольш папулярны ў 16 ст.

Вы даведаецеся гісторыю інструмента і пачуеце музыку, якая гучала пры каралеўскіх дварах, у замках, палацах і маёнтках Вялікага Княства Літоўскага.

Стары Ольса – гурт сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе гучанне многіх забытых беларускіх інструментаў, выкарыстоўваючы максімальна дакладныя (па выглядзе, тэхналогіі і сыравіне) іх копіі.

Выканаўцы:
Ілля Кубліцкі (лютня)
Алесь Чумакоў (рэбек, гуслі, вакал)
Марыя Шарый (флейты)
Аляксей Войцех (барабаны, перкусія)

У праграме: творы В. Длугарая, В. Бакфарка, Дж. Доўленда і інш.

Музычная праграма разлічана на 1 гадзіну. Кошт квітка (60 000 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі Дома-музея Ваньковічаў. Квіткі на праграму можна набыць у касе музея. Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78 ці (029) 629 05 41, (029) 875 57 78.

www.staryolsa.com

Старонка мерапрыемства ў сацсетках: ВКонтакте, Facebook

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ