«Магія мацярынства». Сустрэча ў хабе «Новая зямля» ў Беластоку

16.02.2024 19:00 - 21:00 Хаб «Новая зямля» (ul.Wyszyńskiego, 6A) Бясплатнае

У пятніцу, 16 лютага, пагаворым пра магію мацярынства.


Дата: 16 лютага

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая зямля», ul.Wyszyńskiego, 6A, Беласток

У жыцці жанчыны тэма мацярынства з’яўляецца яшчэ ў раннім дзяцінстве. У кантакце з мамай дзяўчынка вучыцца клопату пра сябе і іншых. Затым развівае і дапаўняе сваю матчыну прыроду, маючы зносіны з іншымі важнымі жанчынамі.

Нараджэнне ўласных дзяцей запускае глыбокія трансфармацыі, часта дзеліць жыццё на «да» і «пасля».

За гады назапашваецца багаты вопыт перажывання мацярынства. Часта досвед няпросты і супярэчлівы. Радасцямі дзяліцца лёгка. Аб цяжкім досведзе і негатыўных перажываннях жанчыны кажуць рэдка і толькі з тымі, каму давяраюць.

Запрашаем падзяліць з намі і радасці і гароты, павесяліцца і патужыць...

А таксама скласці карту свайго мацярынства, якая будзе маўкліва адлюстроўваць усё, што было і ёсць. І нават тое, пра што казаць пакуль не можа зусім, а выказаць хочацца абавязкова. Папера і алоўкі вытрымаюць усё.

Сустрэчу правядуць:

Ганна — псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, арт-тэрапеўт.

Марыя — аўтарка методыкі малявання карт жыцця.

Працягласць — 2 гадзіны.

Сустрэча бясплатная, данат па сэрцы.

Рэгістрацыя ў Тг @Krasa4ka

Спасылка на групу з анонсамі сустрэч.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Народзіны музея маляванкі ў Заслаўі

24.05.2026 (13:00 - 17:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ