Магілёў. Канцэрт «Lumen»

22.11.2015 18:00 - 21:00 Клуб "Ліга" (вул. Каралёва, 4) Бясплатнае

Група «Lumen» выступіць у Магілёве з праграмай «Заўсёды 17 – заўсёды вайна» ў падтрымку аднайменнага «жывога» відэаальбома. Пляцоўкай для канцэрту, які адбудзецца 22 лістапада, выбралі начны клуб «Ліга». Электрычныя выступы калектыву – гэта стыхія гуку, святла і бура аголеных эмоцый.

«Заўсёды 17 – заўсёды вайна» – так называецца сёмы па ліку афіцыйны канцэртны альбом «Lumen». І менавіта столькі гадоў існуе сам калектыў. «Мы пастаянна ўдасканальваемся, – адзначаюць музыкі. – Гэта такая пагоня за марай, за ідэалам, за гукам, падачай. Мы задавальняем свае творчыя амбіцыі. Нават канцэрты тура будуць адрознівацца ад прадстаўленага запісу «лайв».

Квіткі каштуюць ад 230 да 300 тыс. рублёў. Набыць іх можна ў касе ЕМ (насупраць прыпынку «Драмтэатр») і ў краме «Хамелеон». Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: + 375-29-627-85-79, + 375-29-248-49-79, +375-29-514-27-23.

 

mycity.by


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ