Магілёў. M@rt контакт 2014. Раскіданае гняздо

23.03.2014 17:30 - 19:20 Канцэртная заля "Магілёў" (Першамайская, 10) Бясплатнае

“Раскіданае гняздо”
народная трагедыя ў 2-х дзеях
Я.Купала

2ч 20 мин
Сёлета споўнілася 100 гадоў драматычнаму твору “Раскіданае гняздо” вялікага беларускага песняра Янкі Купалы.Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў у сваёй новай пастаноўцы задаецца пытаннем: што і як змянілася праз стагоддзе ў самасвядомасці беларусаў.
Падзеі п’есы рэжысёр пераносіць у нашу рэчаіснасць. У цэнтры ўвагі трагедыя звычайнай сям’і, вымушанай шукаць выйсця са складанага становішча – пакінуць сваё жыллё, бо яно належыць іншаму чалавеку. Гонар і асэнсаванне таго, што ў роднай хаце пражыло не адно пакаленне продкаў, не дазваляюць жыхарам сысці.
Амаль усе героі мараць пра новае шчаслівае жыццё. Для Сымона – гэта агульная справядлівасць і праца на ўласнай зямлі, для Марылі – лагоднасць і спакой у сям’і, для Зоські – гэта казачная краіна з квітнеючымі райскімі садамі, для Данілкі – магчымасць радаваць людзей граннем на скрыпачцы. Сям’я вымушана шукаць выйсця са складанага становішча, у якім апынулася пасля адмовы Паніча аддаць у арэнду зямлю на новы тэрмін, што прывяло да самагубства гаспадара.
Застаўшыся на папялішчы, героі пачынаюць паводзіць сябе згодна сваім уяўленням пра будучае шчаслівае жыццё – бацька, не стрымаўшы, гіне; дачка трызніць у сне і на яве маладым чалавекам, вінаватым ва ўсіх нягодах, і, у рэшце рэшт, вар’яцее; сын, не знаходзячы сабе месца, ідзе помсціць. Кожны герой абраў свой уласны шлях, і некалі вялікая сям’я распалася.
Мара аб лепшай долі, пошук свайго месца, шчасця ў жыцці ад веку ў век уласціва людзям, якія не жадаюць проста скарыцца выпрабаванням лёсу. Ці гатоў ты стаць дастойным нашчадкам нашых славутых продкаў?
Пастаноўка драмы “Раскіданае гняздо”, яе сцэнічнае адлюстраванне – гэта не перапісанне купалаўскага тэксту,а новае прачытанне п’есы, чарговы доказ бліскучага драматычнага таленту аўтара і магчымасць сказаць гледачам словамі класіка важныя і каштоўныя сучаснаму чалавеку ісціны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ