Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 - 16.11.2025 18:00 - 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі)) 3 рублі

У чацвер, 16 кастрычніка, у галерэі "Цэнтр" адкрываецца выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы”. 



Выстава паказвае разнастайнасць вобразнай інтэрпрэтацыі матыву лодкі ў беларускім мастацтве, як прафесійным, так і інсітным.

Важную частку экспазіцыі складаюць музейныя экспанаты - маляваныя дываны Паўла Яўхімавіча Марціновіча (1911–1981) з фондаў Любанскага музея народнай славы. 

Павел Марціновіч (нарадзіўся і жыў у вёсцы Засмужжа Любанскага раёна) пачаў маляваць дываны яшчэ ў 1930-я гады, але найбольш запатрабаванымі яго работы сталі ў пасляваенны. 

Найбольшай папулярнасцю ў замоўцаў карысталіся дываны з «лодкай», якія Павел Яўхімавіч ствараў у некалькіх адпрацаваных варыяцыях.

Як прыклад сучаснага маляванага дывана ў экспазіцыю ўключаны твор народнай майстрыні Беларусі Вольгі Пілецкай, які яна адмыслова падрыхтавала да выстаўкі.

Напісаныя пад натурнымі ўражаннямі карціны з вадаёмам і лодкамі, як натуральнай часткай беларускага краявіду прадставілі Юлія Мацура і Антон Вырва. 

Праз фільтры аўтарскага дэкаратыўнага бачання вобраз лодкі/карабля ў ландшафце паказаны Васілём Матусевічам і Андрэем Карпянковым. 

Сімвалічнасць вобраза лодкі, як «каўчэга» з самым каштоўным для чалавека мы можам знайсці ў фантастычных творах Анатоля Концуба.

Падчас выставы пройдуць тэматычныя лекцыі і сустрэчы.

Выстава працуе па 16 лістапада.

Квіткі – 3 рублі поўны, 1 рубель ільготны. 


Вам можа быць цікава

NAVIBAND у Торуні

12.12.2025 (20:00 - 23:00) Kombinat Kultury (Podmurna 1/3)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Варшаве

07.01.2026 19:00 - 07.12.2025 21:00 Świetlica Wolności (Nowy Świat 6)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ