Магілёў. Спектакль “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”

23.01.2014 18:30 - 20:00 Магілёўскі абласны тэатр лялек (Першамайская, 73) Бясплатнае

“О тож былі паны! Колькі гузоў пазараблялі на свае голавы! І ўсё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы. Не дзіўна, што гаспадарка ў абодвух зышлася на нішто – ні курчаці, ні парасяці, ні хлеба, а ні каліва. Засталася на дваіх адна ўбогая хацінка, партрэты продкаў ды невялічкая дзялянка рэпы на агародзе.”

Такімі словамі пачынаецца спектакль-авантура, аб жыцці двух шляхцюкоў, якія сталі закладнікамі сваіх амбіцый. Каб не загінуць яны павінны зрабіць які-небудзь добры ўчынак. Ці дазволіць ім гэта іх гонар..?

У спектаклі задзейнічаны акторы: Мікалай Сцешыц, Юрый Дзівакоў

Аўтары – Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў
Рэжысёр – Ігар Казакоў
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітары – Леанід Паўлёнак, Аляксандра Даньшова

Для падлеткаў і дарослых.
Спектакль стацыянарны.

Прэм’ера – 26 чэрвеня 2012г.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ