Магістарскі калоквіум ЕГУ у Мінску (рэгістрацыя – да 3 снежня!)

бізнэс-клуб Imaguru (вул. Фабрыцыўса 4, ст. м. «Інстытут культуры») Бясплатнае

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае прыняць удзел у Магістарскім калоквіуме – штогадовым акадэмічным мерапрыемстве, якое ладзіць ЕГУ для студэнтаў старэйшых курсаў, асобаў з вышэйшай адукацыяй і ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні магістарскай адукацыі.

Магістарскі калоквіум ЕГУ прапануе магчымасць азнаёміцца з магістраскімі праграмамі ЕГУ, а таксама навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца для магістрантаў.

Калоквіум адбудзецца 5 снежня 2015 г. у Мінску ў бізнэс-клубе Imaguru (вул. Фабрыцыўса 4, ст. м. «Інстытут культуры»).

 Важна! Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 3 снежня 2015 г.

Праграма калоквіума ўключае прэзентацыі даследванняў, выступы гасцей, майстар-класы, сустрэчы з кіраўніцтвам і выкладчыкамі праграм.

Падрабязнасці – на старонках мерапрыемства ў Facebook і Укантакце, а таксама ў спецыяльным відэазвароце выбітнага беларускага журналіста праф. Эдуарда Мельнікава.


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Беларускі стэндап у Кракаве

13.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ