Маляваныч у Вільні

20.07.2023 19:00 - 21:00 House of legends (Subačiaus g. 15/2) 19,59 еўра

У чацвер, 20 ліпеня, акцёр Аляксандр Ждановіч, любімы намі і як Маляваныч, запрашае дзяцей і тых дарослых, якія не згубілі ў сябе жаданне радавацца і здзіўляцца, на свой творчы вечар.



Дата: 20 ліпеня

Час: дзверы — 18.30, пачатак — 19.00 (час мясцовы)

Месца: House of legends, Subačiaus g. 15/2, Vilnius 

Для дарослых будзе паэтычная імпрэза па вершах беларускіх паэтаў «Вось яны, а вось мы». Разам з Уладзімірам Караткевічам, Максімам Багдановічам, Анатолем Сысам ды іншымі беларускімі аўтарамі паспрабуем адказаць на пытанні: у чым шукаць сілы, на што абапірацца ў наш непросты час, каб захаваць сябе, як асобу, як чалавека

. А пасля Маляваныч пакліча вас у чароўны свет дзяцінства: казкі, жарты, успаміны... Ён раскажа пра гісторыю беларускай батлейкі. Вы пабачыце батлеечны спектакль «Цар Ірад» і нават зможаце прыняць у ім удзел. 

Квіткі коштам 19,59 еўра можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ