• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Гомель

«Маленькага прынца» у беларусай агучцы пакажуць у Гомелі

Пачатак: 09.09 (15:30)
Канец: 09.09 (15:30)
Кінатэатр ім. Калініна
(Гомель, вул. Камунараў, 4)
Google

Праект «Беларускія ўікэнды» працягвае падарожжа па гарадах Беларусі з мультфільмам «Маленькі прынц». Трэцім абласным цэнтрам, жыхары якога ўбачаць яго ў прафесійнай беларускай агучцы на вялікім экране, стане Гомель.

Паказ мультфільма пры падтрымцы velcom і яго брэндаў «Атлант Тэлекам» і «Гарант» адбудзецца 9 верасня ў 15.30 ў кінатэатры ім. Калініна.

Прэм’ера французскага мультфільма па матывах аповесці Антуана дэ Сэнт-Экзюперы ў беларускай агучцы з поспехам адбылася ў Мінску. На працягу наступных двух месяцаў паказы з аншлагам прайшлі ў Гродна і Магілёве. Мультфільм у кінатэатры паглядзелі ўжо больш за 3,3 тыс. гледачоў, а трэйлер да яго ў сацыяльных сетках набраў больш за 600 тыс. праглядаў. Цяпер магчымасць пазнаёміцца з арыгінальнай інтэрпрэтацыяй адной з самых чытальных кніг у свеце з’явіцца і ў жыхароў Гомеля.

Праект «Беларускія ўікэнды» створаны яго кіраўніком Андрэем Кімам пры ўдзеле групы сяброў і аднадумцаў — вядомых беларускіх акцёраў Паўла Харланчука, Ганны Хітрык, Святланы Цімохінай, Дзмітрыя Бейнарт-Саладухі, Сяргея Жбанкова, Уладзіміра Глотава. Менавіта іх галасамі загаварылі па-беларуску героі больш за 20 сусветных кінахітоў розных жанраў. А пасля таго, як у 2017 годзе партнёрам праекта стаў velcom, «Беларускія ўікэнды» атрымалі магчымасць выйсці на рэспубліканскі ўзровень.

У гасцей паказу 9 верасня будзе магчымасць набыць кнігу «Маленькі прынц» на беларускай мове, якую арганізатары «Беларускіх ўікэндаў» перавыдалі сумесна з кампаніяй velcom. Значная частка накладу будзе перададзена ў бібліятэкі школ горада Гомеля.

На сенняшнi дзень у рамках праекта адбылося больш за 20 паказаў: мультфільма «Таямніца Келза», фільмаў «Кніга Илая» і «Пакуль ногi носяць», а таксама анімацыйнага фільма «Маленькі прынц».


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • У Нясвіжы, як у Парыжы. Як святкавала Каляды беларуская шляхта і што дарыла
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип