Марафон казачных чытанняў OZ да Дня абароны дзяцей

01.06.2021 17:00 - 18:00 @ozbykids Прагляд вольны

1 чэрвеня на @ozbykids адбудзецца марафон казачных чытанняў, прысвечаны Дню абароны дзяцей. Супрацоўнікі OZ і вядомыя акторы і блогеры ў рэжыме нон-стоп пачытаюць чароўныя казкі і вясёлыя гісторыі для маленькіх пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, імуналогіі і гематалогіі і 2-й дзіцячай клінічнай бальніцы г. Мінска. Онлайн-сустрэча пройдзе ў межах дабрачыннай ініцыятывы “Скрыні храбрасці”.

Прамы эфір пачнецца ў 17:00. Удзельнікамі чытанняў стануць прадстаўнікі кампаніі OZ і вядомыя беларусы. Добрыя казкі і дзіцячыя вершы прачытаюць актрыса Марта Голубева, блогер Таццяна Кейзерава, фатограф Іван Летохін, шоўмэн Яўген Булка і спявачка Акварэлія Валадзько.

Маленькіх слухачоў чакае сустрэча з мілымі героямі Холлі Вебб, Маленькім Прынцам, цікаўным сабачкам Іпалітам Шлангам, а яшчэ шмат вясёлых і добрых вершаў на беларускай і рускай мовах.

Каб паслухаць чытанні, падзяліцца станоўчымі эмоцыямі і перадаць прывітанне дзецям, дастаткова зайсці на @ozbykids падчас прамога эфіру. Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Ягор Забелаў у Беластоку

12.07.2026 (18:00 - 20:00) NieTeatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4)

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ