Марыя Роўда прэзентуецца ў «Кніжнай шафе»

11.03.2016 19:00 - 21:00 «Кніжная шафа» (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара) Бясплатнае

11 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» празаік Марыя Роўда прадставіць сваю кнігу апавяданняў і аповесцей «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». Спецыяльныя госці — музыка Арцём Сітнікаў і паэтка Віка Трэнас. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

“Марыя Роўда апісвае непадробныя пакуты душы, якая жадае немагчымага; прычым недасяжнай мару – быць шчаслівым з каханым чалавекам — робіць сам герой. Пісьменніца не паведамляе чытачу пра пакуты героя, але сапраўды стварае іх ­– вы ўсё адчуеце на ўласнай скуры”, — піша крытык Наста Грышчук.

liceum_62

Героі твораў пісьменніцы — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Марыя — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Гутарку з пісьменніцай чытайце тут.

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

 

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

09.04.2026 (18:30 - 20:30) музей 1-га з’езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А)

Света Бень у Амстэрдаме

10.04.2026 (19:15 - 21:00) localie.hub (Rudi van Dantzigstraat 3 (Attic) 1095 PK)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ