Выходнымі, 21 і 22 лютага, у Дудутках святкуюць Масленіцу.
Вас чакаюць масленічныя забавы, смачныя бліны і фірмовы напой, вясёлыя гульні ды танцы, задорныя спевы і інтэрактывы ад гуртоў, годны настрой на ўвесь год.
Вось праграма:
Пляцоўка "Цэнтральная алея"
- Святочная сустрэча гасцей скамарохамі
Пляцоўка "Ля сыраварні"
- 13.00 Аповед пра традыцыі Масленіцы
- 13:00-16:20 Канцэртная праграма:
- Народны сямейны ансамбль "Жывіца"
- Музычна-гумарыстычны калектыў "Будзьма"
- Народны вакальны ансамбль "Навасёлачка"
- Традыцыйныя абрадавыя танцы і беларускія народныя гульні ад ансамбля "Жывіца"
- 16.20 Провады прысутных пад жывыя інструменты на полі да Масленіцы
Пляцоўка «Шырокае поле»
- Масленічныя выпрабаванні
За праходжанне 6 выпрабаванняў – дэгустацыя дудуткаўскага сырочку.
- 13.00-16.25 Гульнёвыя інтэрактывы:
- Масленічны слуп
- Баі мяхамі на масленічным казле
- Гіра
- Бег з перашкодамі на конях
- Перацягванне каната
- Скачкі ў мехах
- Пеўневыя баі
- Стральба з лука
- Трапны кухар
- Масленічныя варожбы
- і іншыя.
- 16:30 Здабыванне жывога агню, спальванне масленічнага пудзіла, рытуал збавення ад усяго дрэннага
Традыцыйныя карагоды
Квіткі:
Дарослы - 40 рублёў Школьны - 25 рублёў Дашкольнікі - бясплатна
Будзе і трансфер з Мінска:
Мінск-Дудуткі Час: 12.00 Месца: прыпынак ст. м. Інстытут культуры, з боку вул.Суражская, 1а
Дудуткі-Мінск Час: 17.30 Месца: прыпынак Дудуткі
Замаўляйце праз вайбер +375 (29) 557-18-02