Масленіца ў Віцебску

22.02.2026 11:00 - 13:00 тэатр "Лялька" (вул. Пушкіна, 2) 18 рублёў

22 лютага, у нядзелю, тэатр "Лялька" запрашае дзетак святакаваць Масленіцу.


Кожны адчуе сапраўдны дух беларускіх традыцый!

Вас чакае цёплая гарбата з самавара і разнастайныя традыцыйныя пачастункі.

У праграме - і паказ спектакля "Марозка".

Асаблівым падарункам стане выцінанка, якую вы навучыцеся выразаць самастойна і зможаце забраць з сабой як унікальны сувенір, зроблены ўласнымі рукамі.

Не абыдзецца і без танцаў вакол сімвалічнага сонца.

І галоўнае – разам паклічуць вясну, каб яна хутчэй прыйшла і прынесла цяпло, святло і новыя надзеі.

Квіткі коштам 18 рублёў бярыце па спасылцы альбо ў касе тэатра.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

GODS TOWER ва Уроцлаве

18.02.2026 (18:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

21.02.2026 (11:30 - 15:00) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ