• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае

Масленіца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

Пачатак: 12.03 (12:00)
Канец: 12.03 (17:00)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
(в. Азярцо)
Google

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства “Масленіца”

12 сакавіка 2016 года

з 12:00 да 17.00

 

Мы рады прапанаваць вясёлы адпачынак у самым прыгожым месцы пад Мінскам!

Толькі падчас нашага свята можна прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня.

 

Вас чакае:

-“Сустрэча” (выпяканне бліноў, дзіцячая гульнёвая пляцоўка)

-“Зайгрыш” (гулянні, хаджэнне ў госці да гаспадароў, тэатр “Батлейка”)

-“Разгул” (абыход моладдзю двароў, абрад “калодка” для халастых)

-“Конскае свята” (аб’езд маладых коней і выезд бабкі-павітухі)

-“Цешчын вечар”(завітанне да цёшчы на бліны)

-“Залоўкіны пасядзелкі” (расповед пра масленічныя стравы маладой нявесткай)

-“Даравальная нядзеля” (абрад “прабачальная бяседа”).

 

Вы таксама зможаце:

♦ пачуць народную музыку і спевы ад вядомых фальклёрных калектываў

♦ паслухаць музычныя гурты:

“Рэха”, “Нагуаль”, “Мінскія музыкі”, “Мілавіца” і іншыя

♦ пакаштаваць бліны і іншыя масленічныя стравы

♦ паўдзельнічаць ў абрадзе “Пахаванне дзеда”

♦ пакатацца на верталёце, конях і санях

♦ спаліць пудзіла Марэны

♦ патанчыць на этна-дыскатэцы

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!

 

Кошт квіткоў:

100 000 руб. – дарослыя, 50 000 руб. – вучні, дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцячых) – 240 000 руб.

 

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
  • катанне на верталёце
  • катанне на конях

 

Шаноўныя наведвальнікі!

Як нас знайсці?

Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі.

 

Падрабязная інфармацыя – www.etna.by

https://www.facebook.com/events/584454061704287/


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип