Мастацкая выстава “Лета ў Ружанах”

05.06.2015 15:00 - 19:00 Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў (г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15а) Бясплатнае

5 чэрвеня ў выставачнай зале музея “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” пройдзе адкрыццё выставы мастацкай суполкі “Абуджэнне”. Ужо некалькі гадоў, мастакі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка арганізоўваюць выставы ў розных рэгіянальных цэнтрах Беларусі і актыўна развіваюць тэматыку, звязаную з гістарычным мінулым і сучасным жыццём роднай краіны. Асаблівую ўвагу яны надаюць беларускім краявідаў, падкрэсліваючы іх каларыстычнае багацце, а таксама рэалістычныя, рамантычныя і сімвалічныя рысы, характэрныя для беларускай прыроды.

Падчас адкрыцця выставы яе ўдзельнікі правядуць на вялікай палацавай пляцоўцы святочны мастацкі майстар-клас. Мастакі стануць удзельнікамі тэатралізаванага фестывалю, а затым, яны будуць маляваць пейзажы, выконваць партрэты з натуры, рабіць гістарычныя замалёўкі, навеяныя жывой атмасферай палацавага комплексу.

Выстава будзе працягвацца да канца месяца.

 

virtualbrest.by


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Жорсткі стэндап у Варшаве

31.01.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Народзіны "Прасторы" ў Кракаве

07.02.2026 (08:45 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

KALINOŬSKI MARŠ 2026 на Падляшшы

01.03.2026 09:00 - 01.02.2026 18:00 ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ