Мастацкая выстава “Лета ў Ружанах”

05.06.2015 15:00 - 19:00 Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў (г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15а) Бясплатнае

5 чэрвеня ў выставачнай зале музея “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” пройдзе адкрыццё выставы мастацкай суполкі “Абуджэнне”. Ужо некалькі гадоў, мастакі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка арганізоўваюць выставы ў розных рэгіянальных цэнтрах Беларусі і актыўна развіваюць тэматыку, звязаную з гістарычным мінулым і сучасным жыццём роднай краіны. Асаблівую ўвагу яны надаюць беларускім краявідаў, падкрэсліваючы іх каларыстычнае багацце, а таксама рэалістычныя, рамантычныя і сімвалічныя рысы, характэрныя для беларускай прыроды.

Падчас адкрыцця выставы яе ўдзельнікі правядуць на вялікай палацавай пляцоўцы святочны мастацкі майстар-клас. Мастакі стануць удзельнікамі тэатралізаванага фестывалю, а затым, яны будуць маляваць пейзажы, выконваць партрэты з натуры, рабіць гістарычныя замалёўкі, навеяныя жывой атмасферай палацавага комплексу.

Выстава будзе працягвацца да канца месяца.

 

virtualbrest.by


Вам можа быць цікава

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Саша Філіпенка ў Гданьску

22.06.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (ul. Ogarna 107)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ