Мастацкі воркшоп па міратворчасці

29.11.2015 13:30 - 17:00 арт-прастора "Тэрмiн дзеянне" (2ая вуліца Шчорса, 33/2) Бясплатнае

Памятаеце песню з дзяцінства?

Стварэнне мастацкіх вобразаў – самы хуткі і адначасова самы складаны шлях выказвання думак і пачуццяў.

Праз правядзенне гэтага воркшопа мы хочам праявіць Міра_творчасць, якая ўтоеная ў кожным з нас: імкненне да міру, адмовы ад гвалту і стварэнне замест разбурэння.

Што мы будзем рабіць? Будзем маляваць, ляпіць, клеіць … увогуле, дзейнічаць з дапамогай падручных сродкаў як душы заўгодна. Дапамагаць нам у гэтым будзе сучасны мастак Міхась Волкаў.

Як мы будзем гэта рабіць? Спачатку мы паслухаем тэарэтычную ўводную – хто гістарычна займаўся гэтым да нас і чым усё скончылася/працягваецца.

Навошта? У рамках тыдня «За Мір!» мы вырашылі знайсці аднадумцаў міратворчага руху, каб разам адказваць сучасным выклікам.

Як можна да нас далучыцца? Прыходзь у 13:30 29 лістапада (нядзеля) ў арт-прастору “Тэрмiн дзеяння” (2ая вуліца Шчорса, мапу можна знайсці тут). Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16:30.


Вам можа быць цікава

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Купалле пад Тбілісі

25.06.2026 (17:30 - 19:30) (Асурэці)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

25.06.2026 (17:30 - 19:30) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ