Мастак Сянцоў за кратамі. Прагляд фільма і лекцыя

26.02.2018 20:00 - 20:00 Культ. центр "КОРПУС" (пр-т Машэрава, 9, корпус 8) Бясплатнае
Беларускі ПЭН-цэнтр разам з Культ. центрам “КОРПУС” і ініцыятывай РосУзник запрашае на сустрэчу, прысвечаную Алегу Сянцову – украінскаму кінарэжысёру, сцэнарысту і пісьменніку.

Сустрэча адбудзецца 26 лютага, пачатак – 20:00. Культурны цэнтр Корпус (праспект Машэрава 9, корпус 8).

У праграме: кароткая лекцыя Максіма Жбанкова пра ўкраінскі кінематограф і месца Сянцова ў ім, аповед Яны Ганчаровай пра перапіску з Алегам Сянцовым і сітуацыю з іншымі палітзняволенымі, прагляд фільма Алега Сянцова «Гамер» і дыскусія.

Каму гэта будзе цікава?

– неабыякавым і людзям з абвостраным пачуццём справядлівасці: можна будзе даведацца, хто такі Алег Сянцоў і за што ён атрымаў 20 год калоніі строгага рэжыма, а таксама што думае пра ўсё гэта сам Алег. Яна Ганчарова, якая перапісваецца з Алегам, раскажа пра ягоныя лісты. Вы не толькі даведаецеся, як дапамагчы Алегу і ягонай сям’і, але і зможаце напісаць яму ліст проста падчас сустрэчы. Паверце, лісты шмат значаць для палітзняволеных, бо ўвасабляюць вашую падтрымку і салідарнась;

– аматарам кіно: Максім Жбанкоў абазначыць месца Алега ў кінематографе Украіны, а таксама адкажа на пытанні гледачоў пасля прагляду дэбютнага фільма Алега Сянцова “Гамер” – стужка ўдзельнічала у міжнародных кінафестывалях і была высока адзначаная крытыкамі;

– аматарам літаратуры: вы зможаце набыць кнігу Алега (а выручаныя сродкі будуць накіраваныя сям’і Сянцова). Апавяданні Алега Сянцова ўпершыню будуць прэзентаваныя па-беларуску.

Увага: для таго, каб набыць кнігу, футболку ці байку, трэба да 21 лютага пакінуць перадзамову па спасылцы https://goo.gl/forms/vvhqh0lUgDzHWGHo1

Сустрэча пройдзе ў межах сусветнай акцыі, арганізаванай PEN America 26 лютага, у гадавіну анэксіі Крыма. У гэты дзень па ўсім свеце пройдуць чытанні, пратэсты і іншыя мерапрыемствы ў падтрымку Алега Сянцова і іншых палітычных зняволеных, якія адбываюць тэрміны ў Расіі.

Далучайцеся 26 лютага да акцый у яго падтрымку па ўсім свеце #FreeSentsov pen.org/sentsov-global-action


Вам можа быць цікава

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ