«Мастак, які нясе святло»: лекцыя пра Шрагу Царфіна ў Мінску

03.02.2023 18:30 - 20:00 (Кісялёва, 38) 17 рублёў

У пятніцу, 3 лютага, лекторый «Фрэскі» запрашае на чарговую лекцыю з цыклу пра Парыжскую школу. Гэтым разам — пра Шрагу Царфіна, мастака, чые творы вы пазнаеце адразу па незвычайным, містычным і насычаным колеры і святле.



Дата: 3 лютага

Час: 18.30

Месца: Кісялёва, 38, Мінск


Царфін — адзін з найбольш вядомых беларускай публіцы мастакоў Парыжскай школы, яго творы знаходзяцца ў шэрагу музеяў Беларусі, у прыватных і карпаратыўных калекцыях.

У Смілавічах, дзе нарадзіўся Царфін, яго імем названа вуліца, а ў музеі «Прастора Суціна» ёсць зала, прысвечаная Царфіну, дзе можна ўбачыць некалькі сапраўдных яго прац.

Пайшоўшы па слядах свайго старэйшага сябра Хаіма Суціна, Шрага Царфін вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, але потым з’ехаў у Палестыну.

Царфін пабываў на франтах абедзвюх сусветных войн, удзельнічаў у Руху Супраціву. Усё жыццё ён шукаў Шлях да Свету і пошукамі сваімі шчодра дзяліўся з гледачамі.

Кошт лекцыі — 17 рублёў. Рэгіструйцеся па тэлефоне + 375 29 252 44 58.




Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ