Мастацкі майстар-клас на вольным паветры ў Тбілісі

01.09.2024 12:00 - 13:30 батанічны сад Бясплатнае
 

У нядзелю, 1 верасня, у тбіліскім батанічным садзе ладзяць майстар-клас «Лінейныя накіды».







Дата: 1 верасня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца збору: батанічны сад (на мапе — тут), Тбілісі 




Разам з мастачкай Анастасіяй Аўралёвай будуць рабіць лінейныя накіды ўсяго, за чым можна паназіраць вакол. 

Гэта будуць хуткія практыкаванні на развіццё пачуцця формы. 

Спадарыня Анастасія распавядзе, як з дапамогай лініі выразна выявіць форму. 


Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, так і для тых, хто трымаў аловак апошні раз у школе.


Працягласць майстар-класа — 1,5 гадзіны. 


Маляваць будуць каляровымі алоўкамі, пастэллю, мялкамі, маркерамі. Усё неабходнае дадуць, але, калі ёсць любімыя матэрыялы, бярыце з сабой.


 Бярыце з сабой: 

дыванок ці посцілку, каб сядзець на траве 

ваду і снэкі 



Квіток у батанічны сад каштуе 4 лары. 




Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

«Дай Дарогу» ў Кракаве

23.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Żaczek (Al. 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ