ПАДЗЕЯ ДНЯ: Майстар-клас «Маляваны дыван» у Мінску

04.03.2023 12:00 - 14:00 галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4) 10 рублёў

У суботу, 4 сакавіка, у галерэі «Цэнтр» абласнога цэнтра народнай творчасці будзе файны майстар-клас для дзяцей і дарослых «Маляваны дыван» (6+).



Дата: 4 сакавіка

Час: 12.00

Месца: галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск 


Вас чакае сустрэча з мастачкай Ірынай Князевай і майстар-клас па стварэнні маляванай макаткі (гэта дэкаратыўная сурвэтка, маленькі дыванок). Вы даведаецеся пра традыцыі бытавання і стварэння маляваных дываноў, пра вядомых народных і прафесійных мастакоў, якія займаліся гэтай справай.


А пасля будзе творчасць: пры дапамозе трафарэтаў, фарбы, прастакутніка чорнай тканіны кожны здолее стварыць цуд — маляванку, на якой, адпаведна з народнымі уяўленнямі аб прыгажосці і шчасці, паплывуць лебедзі і расквітнеюць кветкі. Ён стане абярэгам і прынясе шчасце свайму ўладальніку!


Кошт удзелу — 10 рублёў за адзін выраб. Можна прыйсці ўдвох — дарослы і дзіця — і разам стварыць адзін дыванок.


У кошт уваходзіць:

мінілекцыя па гісторыі маляваных дываноў;

мастацкія матэрыялы і тканіна;

квіток на выставу «Маляваныя гісторыі».


Па запіс на ўдзел звяртайцеся па нумарах: 8 017 342 50 76 (аддзел традыцыйнага мастацтва МАЦНТ); 8 017 377 40 91 (галерэя «Цэнтр»); альбо у дырэкт інстаграма цэнтра.





Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ