Перформанс «Пава лятала» ў Мінску (12+)

28.04.2026 20:00 - 20:40 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 BYN
У аўторак, 28 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца музычна-пластычны перформанс «Пава лятала» ў межах выставы арт-аб’ектаў Карыны Папроцкай і Вольгі Сямашкі «Павукі і павы».

Вясна — гэта рух і гук, вецер і вада, птушкі і расліны, абнаўленне свету вонкавага і ўнутранага, стварэнне новай гармоніі і ажыванне застылых формаў, перанараджэнне і ўпарадкаванне, атаграванне і прарастанне.

Запрашаюць сузіраць, слухаць і перажываць усё гэта разам.

Вас чакае сучасная перфарматыўная пластыка ў суправаджэнні жывых акапэльных веснавых абрадавых спеваў.

Удзельнікі і наведвальнікі разам будуць перамяшчацца па прасторы выставы і адначасова назіраць і ствараць дзейства.

Працягласць — каля 40 хвілін.

Квіткі — 15 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Бібліяноч у Гродне

24.04.2026 (18:00 - 22:00) навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17, Ажэшкі, 17, Савецкая, 25)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Рызе

25.04.2026 (15:00 - 17:00) Дом Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі (Slokas iela 37)

Чарнобыльскі шлях у Вільні

26.04.2026 (12:00 - 15:00) парк Сапегаў, плошча Кудзіркі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ