Майстар-клас па гарлячках у Мінску

23.07.2026 18:00 - 21:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24) 30 рублёў

У чацвер, 23 ліпеня, у Мастацкім музеі ў межах выставы «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» ладзяць майстар-клас па пляценні гарлячкі. 



Гарлячка, або падгорнік — неад’емная частка неглюбскага строя і адно з нямногіх бісерных аздабленняў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі. Да таго ж, гэта самае распаўсюджанае бісернае ўпрыгажэнне ў Падняпроўі. 

Вы пазнаёміцеся з гісторыяй неглюбскай гарлячкі і працэсам яе стварэння. 

Вядоўца — Аляксандра Мамічава, майстрыня і выкладчыца бісерапляцення ў традыцыйных тэхніках, магістарка мастацтвазнаўства. 


Кошт — 30 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Імпрэза «Таямніцы Грунвальда» ў Гродне

25.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ