Майстар-клас па гарлячках у Ветцы

16.07.2023 12:00 - 15:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) 12 рублёў

У нядзелю, 16 ліпеня, Веткаўскі музей (той, каторы ў Ветцы) запрашае навучыцца рабіць традыцыйнае неглюбскае жаночае ўпрыгожванне — гарлячку!



Дата: 16 ліпеня

Час: 12.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка, Гомельская вобл.

Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер. Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту.

 На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў — па два пакецікі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі — на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка — тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Акрамя майстар-класа будзе і экскурсія па выставе «Тканы космас». Вы даведаецеся пра сакральныя сэнсы, якімі атачалі сябе і насілі на сабе нашы продкі.


Кошт — 12 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 (2330) 4-27-49.




Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ