Гэтымі выходнымі, 17 і 18 снежня, беларускае культурнае таварыства «Хатка» у Гданьску і Асацыяцыя беларусаў Памор’я запрашаюць на двухдзённы майстар-клас па беларускіх калядных песнях.
Дата і час: 17 снежня з 18.00 да 20.00; 18 снежня з 17.00 да 18.30;
Месца: офіс Таварыства, ul. Malczewskiego, 21, Сопат
Ладзіць яго Вольга Барышнікава, даследчыца беларускай традыцыйнай музычнай культуры, магістарка музычнага мастацтва.
За два дні вы вывучыце мноства калядных песень для файнага калядавання, даведаецеся пра абрады, а таксама адчуеце свой голас ды атрымаеце асалоду ад супольных спеваў.
Кошт — 20 злотых за адзін дзень (звярніце ўвагу: аплата толькі гатоўкай).
Рэгіструйцеся па спасылцы.