Майстар-клас па маляванні эрбу «Летні настрой» у Кракаве (10+)

20.07.2024 16:00 - 18:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) 50 злотых


У суботу, 20 ліпеня, у Кракаве ладзяць майстар-клас па маляванні эрбу «Летні настрой».






Дата: 20 ліпеня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў 



Эрбу — гэта турэцкае мастацтва, дзе вы пры дапамозе спецыяльных фарбаў, пэндзлікаў, кійкоў і грабянцоў ствараеце на вадзе малюнак. 

А потым адбываецца цуд! Нібы пры праяўленні фотастужкі, вы прыкладаеце паперу да кампазіцыі — і яна пераносіцца на аркуш.

 Дзве асноўныя фішкі такога занятку — гэта тэрапеўтычны эфект ад медытатыўнасці малявання і магчымасць уласнаручна стварыць упрыгажэнне для свайго дому ці зрабіць камусьці файны падарунак. 


Вядоўца — Вольга Сакольчык

Эбру — яе хобі, якому спадарыня Вольга вучалася ў майстроў у Менску і Стамбуле, а цяпер з захапленнем пазнаёміць з тэхнікай усіх ахвотных. 


Вы зможаце стварыць 3-4 малюнкі, што будуць адлюстроўваць бягучы эмацыйны стан, летні настрой і проста свабодныя вобразы. 




Удзел — 50 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.








Вам можа быць цікава

Выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх" у Мінску

12.01.2026 11:00 - 15.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 15:00 - 27.02.2026 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21)

BOTANIC PROJECT у Вільні

14.02.2026 (18:30 - 19:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ