Майстар-клас па набіванцы ў Полацку

18.04.2026 13:00 - 15:00 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1) 10 BYN
У суботу, 18 красавіка, у полацкім музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я ладзяць майстар-клас па дэкараванні тканіны «Яскрава, як маланка, робім набіванку!»

Набіванкай больш за 100 год таму на Беларусі ўпрыгожвалі тканіну для вырабу традыцыйнага адзення і хатні тэкстыль.

Здавалася б, звычайныя рэчы — малаток, ёмістасці з фарбамі і дошчачкі з выразанымі ўзорамі — нараджаюць цуд.

Кожны ўдар драўлянага малатка па клішэ пакідае на палатне непаўторны ўзор.

То завітвайце адчуць сябе сапраўднымі майстрамі-набойшчыкамі!

Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +3752144630 41.



Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Канцэрт «Белыя крылы надзеi» ў Мінску

13.05.2026 (19:30 - 21:30) вялікі тэатр оперы і балета (малая зала) (пл. Парыжскай камуны, 1)

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ