Сустрэча «Як гавораць беларусы Латгаліі» ў Рызе

30.05.2026 14:00 - 16:00 сядзіба Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў (Slokas iela, 37) Бясплатнае
У суботу, 30 траўня, Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» запрашае на сустрэчу з Міраславам Янковякам «Як гавораць беларусы Латгаліі».
Спадар Міраслаў распавядзе пра:

  • гісторыю беларускіх гаворак на тэрыторыі Латвіі (асабліва Латгаліі);
  • узнікненне беларускіх гаворак на латвійскіх землях і іх існаванне ў ХІХ-ХХІ стст.;
  • хто размаўляе па-беларуску (пытанне ідэнтычнасці);
  • спецыфіку гэтых гаворак;
  • перспектывы іх захавання ў будучыні;
  • праект стварэння папулярна-навуковай мультымедыяльнай кнігі «Як гавораць беларусы Латгаліі».

Міраслаў Янковяк – хабілітаваны доктар філалогіі, лінгвіст, беларусіст, дыялектолаг. Даследуе беларускія гаворкі Латвіі з 2004 года.

Прыносьце смачнюшкі да гарбаты.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ