Майстар-клас па пашыве тонежскага крабата ў Гомелі

03.03.2024 14:00 - 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) 20 рублёў


У нядзелю, 3 сакавіка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі кліча на майстар-клас па пашыве тонежскага крабата (гарсэта).




Дата: 3 сакавіка

Час: 14.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель 


Тут можна будзе практычна азнаёміцца з элементам Турава-Мазырскага строю і паспрабаваць зрабіць яго ўласнаруч. 

За час майстар-класа зробіце лякала, атрымаеце гатовыя выкрайкі, уручную намятаеце ніткамі. Вам застанецца толькі самастойна сшыць гарсэт на машынцы. 

Працягласць — 3-4 гадзіны. 

Правядуць майстар-клас сапраўдны убарцкі паляшук Пятро Цалка і рэканструктарка традыцыйных строяў Люба Еўдакіменка

На выяве, дарэчы, кабат з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.



Кошт удзелу — 20 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязкова запісвайцеся загадзя па тэлефоне +375(232)509698.






Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Беластоку

30.05.2026 (16:00 - 18:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ