Майстар-клас па пляценні паясоў у Мінску

24.07.2026 15:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24) 30 рублёўШ


У пятніцу, 24 ліпеня, у Мастацкім музеі ў межах выставы «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» ладзяць майстар-клас па пляценні паясоў ў тэхніцы «спрэнг». 


Ці ведаеце вы, што па старажытным паясе можна было «прачытаць» лёс яго ўладальніка? 

Арнаменты, колеры, шырыня — усё мела сваё значэнне. І тэхніка «спрэнг» дазваляла ствараць самыя вытанчаныя і трывалыя з іх. 

На майстар-класе майстрыні, фалькларысткі і этнографкі Анастасіі Глушко вы пазнаёміцеся з гэтай унікальнай тэхнікай пляцення. 

Спадарыня Анастасія пакажа, як звычайныя ніткі ператвараюцца ў шчыльны геаметрычны ўзор і дапаможа паўдзельнічаць ў стварэнні пояса. 


Кошт — 30 рублёў. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна. 



Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Фестываль самаразвіцця MY WAY ў мінскім батанічным садзе

25.07.2026 11:00 - 26.07.2026 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ