Майстар-клас па сожскай скані ў Гомелі

21.01.2024 11:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 15 рублёў

У нядзелю, 21 студзеня, філіял Веткаўскага музея паўтарае ўнікальны майстар-клас па сожскай скані, які дужа ўпадабалі гамяльчане!



Дата: 21 студзеня

Час: 11.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


Гэтым разам вы зможаце стварыць брошкі! Дапаможа вам майстар Міхаіл Лізагуб.

«Сожская скань» — неверагодна прыгожая тэхналогія інкрустацыі драўнянай стружкай. Адрадзіў яе ў 1990-я гады Уладзімір Валянцінавіч Цакуноў. Таму называюць яе яшчэ «гомельскай сканню» ці «Цакуноўкай».

Тэхналогія гэтая — выключна мясцовая з’ява і фактычна адзіны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўзнік на Гомельшчыне ў XX стагоддзі.

Таму не абмініце магчымасці дакрануцца да ўнікальнага ды стварыць неверагодную ды рэдкую прыгажосць!

Месцаў абмежавана, таму хутчэй запісвайцеся па нумары +375(232)509698.


Кошт удзелу — 15 рублёў.






Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Трыб’ют «Беларускае золата» ў Тбілісі

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Philosof Club (Giorgi Akhvlediani 6)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ