Майстар-клас па танцах і квэст «Баль у Балотных Ялінах» на Лошыцкай сядзібе ў Мінску

01.02.2025 12:00 - 14:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк) Бясплатнае


 У суботу, 1 лютага, у Лошыцкім маёнтку ладзяць майстар-клас па танцах і квэст «Баль у Балотных Ялінах».




Так-так, гаворка пойдзе пра аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» і аднайменны фільм. 

Праходзячы квэст, даведаецеся, якія вобразы стваралі для галоўных герояў Надзеі Яноўскай, Андрэя Беларэцкага, Грыня Дубатоўка, караля Стаха і як фільм звязаны з гісторыяй Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу. 

На майстар-класе развучыце танцы, якія давалі на балі ў Балотных Ялінах у гонар 18-годдзя гаспадыні Надзеі Яноўскай: шакан, міньён, па-дэ-дэ, полька. 

У завяршэнні пакажуць фільм «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980). 


Не забудзьцеся зменны абутак. 

Кошт — 15 рублёў дарослым, 8 рублёў школьнікам і студэнтам.



 Па запіс звяртайцеся +375 17 396 18 86 альбо ў дырэкт музея. 




Вам можа быць цікава

Каляды ў Азярцы

27.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён)

Канцэрт "Гэй, Каляда!" у Мінску

28.12.2025 (16:00 - 18:00) Касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А)

Навагодняе караоке на Коласавай сядзібе ў Мінску

29.12.2025 (11:00 - 13:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ