Прэзентацыя кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» ў Кракаве

29.03.2026 14:00 - 16:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае



У нядзелю, 29 сакавіка, у Кракаве адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці»





Гэтая кніга змяніла ўяўленне пра тое, як будавалася наша краіна. 

Прафесарка Дарота Міхалюк на аснове ўнікальных дакументаў даказвае: вытокі сучаснай Беларусі — не ў бальшавіцкіх дэкрэтах, а ў самаадданай барацьбе нашых эліт за суверэнітэт. 

На сустрэчы абмяркуюць:
 
 

  • як беларускія дыпламаты шукалі падтрымку ў Еўропе пасля Першай сусветнай вайны; 
  •  чаму БНР стала вынікам складаных перамоў з Польшчай, Літвой і Украінай; 
  •  хто стаяў ля вытокаў нацыянальнага руху і ствараў палітычную сцэну тых часоў. 

Удзел бяруць: 


Дарота Міхалюк
, прафесарка Універсітэта Мікалая Каперніка (Торунь) 

Валер Булгакаў
, выдавец беларускага перакладу манаграфіі 

Яраслаў Іванюк
, мадэратар, дырэктар фонду Kamunikat.org 


Уваход вольны, рэгістрацыі не патрэбна. 



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ