Майстар-клас па выцінанцы ад Вольгі Палуніцы ў Сомерсэце (ЗША)

08.05.2022 09:00 - 11:00 (214 S. Harrison Avenue) Бясплатнае

8 красавіка слынная майстрыня выцінанкі Вольга Палуніца ладзіць майстар-клас для аматараў выцінанкі з ЗША.



Дата: 8 траўня

Час: 09.00 (час ціхаакіянскі)

Месца: 214 S. Harrison Avenue, Сомерсэт (штат Пенсільванія, ЗША)

На дзвюхгадзінным занятку, ініцыяваным Амерыканскай гільдыяй мастакоў па паперы спадарыня Вольга падзеліцца сваімі работамі, раскажа пра гісторыю і традыцыі выцінанкі, а таксама растлумачыць асноўныя законы, якія кіруюць беларускай выцінанкай і робяць яе такой унікальнай.

Занятак пачнецца з вывучэння простых элементаў для стварэння складаных зорак, а затым удзельнікі прыменяць гэтыя навыкі для стварэння больш складанага вобраза, напрыклад, зубра, аленя або чагосьці фантастычнага з уласнага ўяўлення.

Матэрыялы: спатрэбяцца нажніцы і тонкая каляровая папера (60-80 г/м2), пераважна 8,5×11 цаляў або А4.

Запрашаюцца аматары выцінанкі любога ўзросту і ўзроўню кваліфікацыі.

Набыць квіткі можна па https://papercutters.org/.


Вам можа быць цікава

Дзень роднай мовы ў Бостане

21.02.2026 (15:00 - 17:00) Rooted Armory Cafe (191 Highland Avenue)

Масленіца ў Віцебску

22.02.2026 (11:00 - 15:00) парк Мазурына (парк Мазурына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ